У школьную праграму па беларускай літаратуры з 5 па 11 клас уключана толькі 8 твораў Янкі Купалы. Прычым колькасць гадзін на вывучэнне гэтых твораў роўная дваццацці.
Напачатку
5 клас. Ніводны твор Янкі Купалы не вывучаецца пяцікласнікамі на працягу навучальнага года.
У
6 класе на вывучэнне Купалы адмерана ажно адна гадзіна.
Паглыбіць уяўленні вучняў пра светапогляд нашых прашчураў, іх характары, звычкі, традыцыі, пра паступовую эвалюцыю светаўспрымання і веры беларусаў дапаможа твор “Як у казцы”.
7 клас
. Вывучаем творчасць беларускага класіка ўжо цэлых тры гадзіны, аднак увесь час адмераны на азнаямленне з адным творам: паэмай “Курган”.
8 клас
. “Дапамагчы вучням усвядоміць непарыўную злітнасць лірычнага героя верша з роднай зямлёй, высокі грамадзянскі пафас, адметнасць выяўлення патрыятычнага пачуцця праз кампазіцыю, памер, вобразна-выяўленчыя сродкі мовы” дапаможа верш “Спадчына”. Чатыры гадзіны вымерана на змаганне Машэкі з усім сусветам у паэме “Магіла льва”. Заканчваецца вывучэнне твора напісаннем сачынення па адной з прапанаваных тэм. Акрамя вышэй названай паэмы васьмікласнікі павінны яшчэ прачытаць
камедыю “Паўлінка” (чатыры гадзіны).
У
9
класе вучні вывучаюць толькі два творы беларускага “песняра”: паэму “Бандароўна” і драму “Раскіданае гняздо”. На першы твор адведзена адна гадзіна, на драму чатыры.
Здаецца парадаксальным, але
10-11 класы згодна з праграмай каляндарна-тэматычнага планавання не чытаюць і не вывучаюць творчасць Янкі Купалы. Ніводнай гадзіны па літаратуры не адведзена на беларускага класіка за два гады навучання ў старэйшай школе.
Разам з тым, Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідар беларускага нацыянальнага адраджэння. І на вывучэнне творчасці такой Асобы беларуская праграма за сем гадоў прадугледжвае толькі дваццаць гадзін з чатырохсот (гэта пяць адсоткаў школьнай праграмы)...