Это теперь такой белорусский язык? Какой ужас!
Менск — сталіца і найбуйнейшае места Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці і Менскага раёну (аднак не ўваходзіць у іх склад). Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54` 8` пн. ш., 27° 33` 41` у. д. Плошча 305,47 км. Насельніцтва 1,8385 млн чалавек (2010). Знаходзіцца на рацэ Сьвіслач пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Няміга, за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і інш.
Менск — палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы.[3]
|